Белорусский портал в Казахстане

Вялікая Айчынная вайна - на цэнтральным месцы ў гістарычнай памяці беларусаў



Аб гэтым заявіла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат сацыялагічных навук Святлана Алейнікава.

"Прывяду даныя сацыялагічных даследаванняў, якія праводзіліся па заказе БІСД Інстытутам сацыялогіі НАН і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. Гэта быў цыкл даследаванняў, у тым ліку па гістарычнай памяці. Абагульняючы гэтыя даныя, калі гаварыць у цэлым аб гістарычнай памяці беларускага грамадства, то яна даволі роўная і адрозніваецца тым, што няма этапаў, якія адмаўляліся б, як у многіх постсавецкіх краінах, але і няма сакралізацыі нейкіх этапаў. Цэнтральнае месца ў гістарычнай памяці беларускага грамадства займае Вялікая Айчынная вайна. Гэта пацвярджаюць усе сацыялагічныя замеры. Вайна ўспрымаецца беларусамі, па-першае, як перамога і ўклад беларускага народа ў агульную перамогу - гэта прадмет нацыянальнага гонару сучаснага беларускага грамадства. Акрамя таго, перамога ўспрымаецца як трагедыя, як велізарная ахвяра беларускага і савецкага народа", - сказала Святлана Алейнікава.

Паводле яе слоў, пакуль жывое пакаленне пераможцаў і дзяцей вайны, памяць пра вайну застанецца цэнтральнай воссю гістарычнай памяці.

"Галоўным інструментам перакадзіравання памяці, гэта значыць разрыву грамадства, становіцца замяшчэнне гэтай памяці. Такі інструмент паліттэхналогіі, калі, па-першае, ідзе скажэнне гістарычных фактаў, палітызацыя, па-другое, яна замяшчаецца штучна створанымі канструктамі. І гэта класічнае акно овертана, калі грамадская думка пад уплывам дэструктыўных інфармацыйных каналаў, патокаў змяняецца ад пазіцыі "не прымальна" да пазіцыі "норма" і пачынаецца абмеркаванне, дапусцім, таго ж калабарацыянісцкага руху, тое, што раней у народзе называлася здрадай. Дастаткова некалькіх прэцэдэнтаў, каб пайшло абмеркаванне, канфлікт пакаленняў, дыскусіі. І на гэтым негатыве будуецца перакадзіраванне, перафарматаванне памяці, гэта значыць мы маем справу з тэхналогіяй", - адзначыла аналітык.

Святлана Алейнікава падкрэсліла, што ідзе абязлічванне памяці вайны. "Але гэта натуральная тэндэнцыя - чым маладзейшыя людзі, тым далей гэтыя падзеі. І нейкія дэталі, якія ведалі мы, яшчэ больш падрабязна ведалі нашы бацькі, дзяды, вымываюцца з памяці. Аднак трывогу выклікаюць такія тэндэнцыі, калі з рэспубліканскай выбаркі - 1,6 тыс. чалавек - пяць чалавек змаглі назваць прозвішчы герояў вайны. Успомнілі Алега Кашавога, Веру Харужую, трох палкаводцаў - Сакалоўскага, Чарняхоўскага, Ракасоўскага. Гэта значыць першая трывожная тэндэнцыя - абязлічванне. У памяці застаюцца асноўныя вехі вайны: партызанскае супраціўленне, рух падпольшчыкаў, Перамога і акупацыя. А героі, аперацыі, нейкія падзеі пакрыху сціраюцца. І другое, што страчвае сімвалічны рэсурс, - нашы мясціны памяці. Звязаныя з вайной гістарычныя помнікі - Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць - перастаюць быць сімваламі дзяржаўнасці для вялікай часткі грамадства. Іх лічаць сімвалам прыкладна чвэрць насельніцтва. І з гэтым сімвалічным рэсурсам трэба працаваць", - упэўнена яна.

Патрыятызм - гэта не толькі гісторыя, не толькі вайна. "На мой погляд, адным з найважнейшых напрамкаў выхавання патрыятызму павінна стаць культываванне патрыятызму ў штодзённасці. Калі праз справы па клопаце аб сваёй сям`і, аб сваім доме і краіне прывіваецца патрыятызм штодзённага жыцця. Так, героіка мінулага - гэта адзін са стаўпоў. Але героіка мінулага і наогул героіка ваенная амаль заўсёды зыходзіла з патрыятызму штодзённасці. І героі Вялікай Айчыннай вайны былі салдатамі, якіх прызвалі і якія свой патрыятызм праяўлялі ў крытычных сітуацыях на фронце. Таму адным з напрамкаў я вылучыла б патрыятызм штодзённасці як краевугольны канцэпт выхаваўчай работы", - канстатавала эксперт.

5 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/285/59161
Текущая дата: 12.10.2024