Белорусский портал в Казахстане

«Падтрымка сем`яў — прыярытэтны напрамак»



Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўніком офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгай Атрошчанкай.

— Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем`яў знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта нашай краіны і з`яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, — падкрэсліў падчас гутаркі віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНФПА па лініі нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Звязда, 6 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/285/59178
Текущая дата: 12.10.2024