Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 648



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 361 897 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 352 464 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2572 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 8 238 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 895 273 тэсты.

3 мая 2021, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/286/59107
Текущая дата: 12.10.2024