Белорусский портал в Казахстане

Буравікі «Беларуснафты» устанавілі новы калектыўны рэкорд праходкі



Светлагорскія буравікі ўстанавілі новы рэкорд. За суткі яны прайшлі 1253 м горных парод. Гэта сумарны вынік 14 брыгад, паведамілі ў прэс-службе «Беларуснафты».

Папярэдняе дасягненне пратрымалася крыху менш за год. 12 ліпеня 2020 года брыгады Светлагорскага ўпраўлення буравых работ прайшлі 1204 м горных парод.

У гэты раз лідарамі бурэння сталі брыгады № 2 майстры Рамана Маскаленкі, № 5 Дзмітрыя Шчурэвіча, № 9 Валерыя Кахно і № 11 Дзмітрыя Махавікова.

Матывуюць паскарацца нафтавікоў і новыя спаборніцтвы, якія пачалі праводзіцца ў СУБР і упраўленні па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін. Брыгады гэтых упраўленняў спаборнічаюць у дасягненні рэкордных паказчыкаў. Буравікі — пры свідраванні свідравін, рамонтнікі — пры аднаўленні свідравін метадам бурэння бакавога ствала.

Звязда, 4 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/286/59129
Текущая дата: 12.10.2024