Белорусский портал в Казахстане

Выстава аб цыркавым мастацтве адкрыецца ў Мінску 16 красавіка



Выстава "Сусветны дзень цырка" адкрыецца 16 красавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамілі ва ўстанове.

Будуць прадстаўлены экспанаты, звязаныя з цыркавым мастацтвам.

"Сярод іх - фотаэкспазіцыя з інфармацыяй аб рабоце дрэсіроўшчыкаў Белдзяржцырка, фатаграфіі нумароў і эскізы касцюмаў, займальныя фотазоны, якія дазволяць гасцям прымераць на сябе ролю артыстаў. Таксама на выставе будзе прадстаўлены ўнікальны інтэрактыўны макет цырка, зазірнуўшы ў акенцы якога можна даведацца, як уладкаваны манеж, балетная зала, грымёрныя, стайня", - расказалі арганізатары.

Акрамя таго, у мастацкай галерэі 16 красавіка адбудзецца лекцыя аб цыркавым мастацтве, чытаць якую будзе паветраная гімнастка, экскурсавод Белдзяржцырка Настасся Туманава. Лекцыя пачнецца ў 16.00. На ўваходзе гасцей будуць вітаць артысты цырка.

Праект арганізаваны мастацкай галерэяй "Універсітэт культуры" і Беларускім дзяржаўным цыркам. Пабываць на выставе можна будзе па 30 красавіка.

13 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/290/58852
Текущая дата: 12.10.2024