Белорусский портал в Казахстане

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!



Відэавіншаванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з Вялікаднем.

З пустой магілы, у якую паклалі цела Езуса, зіхаціць прамень надзеі на тое, што смерцю не заканчваецца існаванне чалавека. Уваскрослы Хрыстус кожнаму, хто Яму давярае, прыносіць надзею на вечнае жыццё і радасць, якая ніколі не мінае.

Жадаем вам у гэтыя дні адкрыць сваё сэрца на дзеянне Божага Сына, які кожнага любіць і не стамляецца праяўляць сваю міласэрнасць.

Няхай супакой і дабро паселяцца ў вашых дамах, а вашае жыццё будзе песняй падзякі Богу за Яго дзівосныя справы!



Catholic.by, 1 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/3/43005
Текущая дата: 02.05.2024