Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 лютага 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 332 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 лютага

У 1348 годзе адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.
У 1386 годзе адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.

Хто нарадзіўся 2 лютага

1494 год: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта I Старога.
1536 год: Пётр Скарга, польскі каталіцкі тэолаг, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўніверсітэта.
1838 год: Канстанцін Каліноўскі, беларускі рэвалюцыянер, публіцыст.
1957 год: Аляксей Анатолевіч Ляляўскі, беларускі рэжысёр
1958 год: Данчык, беларускі спявак і журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Джэймс Джойс і калумбійская спявачка Шакіра.

2 лютага ў народным календары


Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яўфімія Вялікага, якога ў народзе называлі Яфім або Яўхім.

Гэты быў адзін з апошніх дзён, у які яшчэ маглі гуляць вяселле – неўзабаве пачнецца Вялікі пост, падчас якогда гэта забаронена.

Лічыцца, што якое надвор`е 2 лютага, такое будзе і на Масленіцу. Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З`яўленне шэрані абяцае замаразкі.

Sputnik, 2 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/3/46752
Текущая дата: 02.05.2024