Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў на ажыццяўленне праектаў у сферы культуры і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


З прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва дадуць грошы на рэалізацыю шасці праектаў.

Так, вылучаць сродкі на аднаўленне сядзібы мастака і кампазітара Напалеона Орды, размешчанай ва ўрочышчы Чырвоны Двор у Іванаўскім раёне. З фонду таксама прафінансуюць фармаванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, створанага на базе музея-запаведніка "Заслаўе".

Частка сродкаў будзе накіравана на фрагментарную рэстаўрацыю і кансервацыю замка ў Гальшанах, кансервацыю разбуранага касцёла ў Мсціславе, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў, якая знаходзіцца ў Гомелі, а таксама аднаўленне фрэсак полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.

У прэс-службе ўдакладнілі, што гэта дапаможа захаваць помнікі архітэктуры і пашырыць іх турыстычны патэнцыял.

Мінск, 6 верасня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/3/49651
Текущая дата: 04.05.2024