Белорусский портал в Казахстане

Кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прэтэндуюць стаць сем чалавек



Аб гэтым паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

"У агульнай колькасці ў ЦВК было пададзена 11 заяў. Мы зарэгістравалі 7 ініцыятыўных груп. Чатыром было адмоўлена па розных прычынах. Няпоўны пакет дакументаў быў прадастаўлены. Акрамя таго, у некаторых колькасць членаў ініцыятыўнай групы была меншай, чым прадугледжана заканадаўствам, пасля праверкі дакладнасці прадстаўленых звестак", - адзначыў Ігар Карпенка.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

4 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/3/75739
Текущая дата: 18.11.2024