Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі выказаўся пра мінулы 2020 год і пажадаў, каб цяперашні, 2021-ы, быў лепшым



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 студзеня, наведваючы ў свята Раства храм у Мінску.

"Раство - тое свята, якое як мінімум на год наперад вызначае новае жыццё. Я вельмі хачу, каб мы не паўтарылі папярэдні год, хоць я не ганьбіў яго. Нам патрэбны быў гэты год, каб мы зразумелі, узяўшыся за розум, і падумалі над будучыняй. Каб мы ўбачылі ўсіх, хто з намі побач, каб мы дакладна вызначыліся, хто ёсць хто. Нам патрэбны быў гэты год, але ён патрэбны быў нам у мінулым. Я не хачу, каб ён паўтарыўся ў бягучым і будучым годзе", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пажадаў, каб бягучы год быў лепшым за папярэдні. "І ён будзе лепшым, калі мы не проста захочам, а зробім усё неабходнае, залежнае ад кожнага з нас так, каб гэты год быў лепшым. Але самае галоўнае - беражыце адзін аднаго, сваіх родных, блізкіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

7 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/306/58056
Текущая дата: 13.10.2024