Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны з прафесійным святам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая грунтуецца на прынцыпах справядлівасці, гарантуе неабходную падтрымку кожнай сям`і, кожнаму чалавеку. Сацыяльныя работнікі абараняюць інтарэсы нашых грамадзян, удзяляючы шмат увагі тым, хто з-за розных акалічнасцей не можа сам паклапаціцца аб сабе: людзям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям, старым", - гаворыцца ў віншаванні.

"Гэта няпростая штодзённая праца патрабуе ад прадстаўнікоў вашай прафесіі асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць. Такія якасці вельмі каштоўныя ў час барацьбы з пандэміяй каранавіруса, калі вы дапамагаеце не толькі з прычыны службовых абавязкаў, але і па закліку сэрца, бескарысліва. Упэўнены, што так будзе і ў далейшым", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны моцнага здароўя, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

5 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/306/58060
Текущая дата: 13.10.2024