Белорусский портал в Казахстане

Брастаўчан віншуюць жыхары і кіраўнікі гарадоў-пабрацімаў



У сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук апублікаваў шэраг відэавіншаванняў, якія паступаюць на адрас выканкама ў гэтыя дні з блізкага і далёкага замежжа.

Мэр славацкага горада Вранаў-над-Топлёў Ян Раган разам з намеснікамі Міланам Ткачом і Душанам Молекам цёпла павіншавалі жыхароў горада над Бугам. 

Цёплыя словы адрасавала і кіраўнік адміністрацыі расійскай Разані Алена Сарокіна. Яна выказала ўпэўненасць, што хутка эпідэмічная сітуацыя выправіцца, і стане магчымым аднавіць узаемныя візіты на карысць плённага супрацоўніцтва. А старшыня Разанскай гарадской Думы Юлія Ракацянская ў сваёй відэапаштоўцы выказала ўпэўненасць, што наступаючы год адкрые новыя сумеснныя праекты. 

Святлана Яскевіч
Звязда, 27 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/311/57828
Текущая дата: 13.10.2024