Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Папы Рымскага Францыску з нагоды калядных і навагодніх святаў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Адносіны Беларусі і Ватыкана заўсёды маюць для нас асаблівае значэнне. Мы шмат робім разам для абароны найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў — сумеснымі намаганнямі дасягнуты адчувальныя вынікі ў барацьбе з гандлем людзьмі, падтрымцы традыцыйнай сям’і», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзейнасць Святога Прастола адгукаецца ў сэрцах многіх жыхароў Беларусі, дзе каталіцызм з’яўляецца другой па велічыні канфесіяй. А беларускім урадам робяцца паслядоўныя крокі па стварэнні спрыяльных умоў для дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы, заахвочвання актыўнасці прадстаўнікоў Ватыкана, нацэленай на садзейнічанне міру і згоды.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на малітву Папы Рымскага ў падтрымку Беларусі і асабістую сустрэчу з пантыфікам. Лукашэнка таксама перадаў кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы падзяку за ўклад у развіццё адкрытых і дружалюбных беларуска-ватыканскіх адносін.

Звязда, 24 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/313/57768
Текущая дата: 13.10.2024