Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 снежня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 8 дзён.

Якія падзеі адбыліся 23 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 снежня

У 1264 годзе пры пасрэдніцтве князя Гердзеня заключаны мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгай і Лівонскім ордэнам.

Хто нарадзіўся 22 снежня

1922 год: Вольга Ладыгіна, беларуская архітэктарка.
1987 год: Любоў Чаркашына, беларуская гімнастка.

Таксама сёння нарадзіліся французскі заснавальнік егіпталогіі Жан-Франсуа Шампальён и англійскі архітэктар Джэймс Гібс.

23 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Міны Красамоўнага, які праславіўся як лекар.

У народзе ў гэты дзень чыталі замовы супраць начніцы, якая па павер`ях пужала дзяцей. Для таго, каб абараніць дзіця ад начніцы, таксама саджалі на акно ляльку, якая павінна была перацягнуць увагу нячысціка на сябе.

Калі 23 снежня ясна, варта чакаць маразоў. Ветранае і сухое надвор`е прадракае засушлівае лета.

Sputnik, 23 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/314/57733
Текущая дата: 13.10.2024