Белорусский портал в Казахстане

Літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў удастоены прэміі МПА СНД імя Чынгіза Айтматава



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) прыняў рашэнне аб прысуджэнні заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі Уладзіміру Гніламёдаву прэміі МПА СНД імя Чынгіза Айтматава.

Прэмія з’яўляецца формай заахвочвання грамадзян дзяржаў СНД, прысуджаецца за дасягненні ў галіне літаратуры, выбітныя арыгінальныя творы і шматгранную літаратурную дзейнасць.

Уладзімір Гніламёдаў з’яўляецца аўтарам 13 манаграфій і больш за 350 артыкулаў па гісторыі, тэорыі, метадалогіі і тэксталогіі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыцы.

Звязда, 27 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/323/57230
Текущая дата: 13.10.2024