Белорусский портал в Казахстане

«Планшэт з нуля» пераходзіць на платформу ZOOM



МТС пераводзіць культавы сацыяльны праект «Планшэт з нуля» ў лічбавы фармат і запускае анлайн-курс па лічбавай пісьменнасці для людзей сталага ўзросту.

Праводзіць вэбінары будзе падрыхтаваны спецыяліст, а дапамагаць слухачам курса могуць дзеці і ўнукі. Сямейныя анлайн-урокі будуць праходзіць на платформе ZOOM.

Бяслпатны курс #НавучыСваіхБлізкіх дазваляе засвоіць смартфон і планшэт з нуля Слухачоў навучаць здзяйсняць пакупкі анлайн, весці разлікі ў інтэрнэце, захоўваць патрэбныя звесткі «у воблаку », запісвацца на прыём да ўрача ў інтэрнэце, карыстацца мабільнымі праграмамі, рэдагаваць фатаграфіі, весці старонкі ў сацыяльных сетках і кантактаваць у месенджарах

Курс уключае практычныя заняткі і адукацыйныя ролікі па тэмах. Па выніках можна будзе прайсці анлайн-тэст і атрымаць па пошце анлайн-сертыфікат ад МТС.

Зарэгістравацца на анлайн-курс можна па спасылцы. Пасля рэгістрацыі цягам трох дзён з ахвотным далучыцца да курса звяжацца спецыяліст МТС.

«Планшэт з нуля» — адна з самых вядомых у Беларусі сацыяльных ініцыятыў па навучанні людзей сталага веку, якая рэалізуецца з 2015 года. Да апошняга часу яна праходзіла ў форме афлайн-заняткаў, якія вялі падрыхтаваныя валанцёры . За гэты час навучанне прайшлі тысячы пенсіянераў па ўсёй краіне.

Надзея Нікалаева
Звязда, 18 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/327/57019
Текущая дата: 13.10.2024