Белорусский портал в Казахстане

Фартэпіянныя канцэрты «У пошуках Шапэна» пройдуць у Гомелі



Фартэпіянныя канцэрты «У пошуках Шапэна» пройдуць у Гомелі 26 лістапада, паведамляе ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

Музычны вечар прысвечаны 210-годдзю выдатнага кампазітара і бліскучага піяніста.

«Ужо два стагоддзі запар ўвесь музычны свет спрабуе раскрыць сакрэты неверагодна праніклівага тушэ геніяльнага Фрэдэрыка Шапэна. Прыйшла наша чарга адшукаць ідэальнае гучанне ў творах польскага рамантыка», — распавялі арганізатары.

Меладычныя фартэпіянныя канцэрты з аркестрам стануць яркім завяршэннем VI Форуму класічнай музыкі.

Апошні сімфанічны канцэрт восенi; пройдзе 26 лістапада ў каледжы мастацтваў імя. Н.Ф. Сакалоўскага. Пачатак у 18.30.

Галоўныя зоркі вечара — Айрыс Шадрына, Юлія Ермалаева і Гомельскі сімфанічны аркестр.

Звязда, 14 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/328/56947
Текущая дата: 13.10.2024