Белорусский портал в Казахстане

Больш за 600 працоўных месцаў прапануюць на электронным кірмашы вакансій для моладзі 19 лістапада



пра гэта паведамляе minsknews.by.

Спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі пройдзе 19 лістапада з 10:00 да 12:00 на сайце http://e-vacancy.by.

Можна будзе азнаёміцца ​​з прапанаванымі сталічнымі наймальнікамі варыянтамі працаўладкавання, задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ і атрымаць запрашэнне на сумоўе.

Удзел у мерапрыемстве прымуць 8 арганізацый Мінска: ГП «Мінсктранс» (два філіяла); ААТ «Керамін»; ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ»; ААТ «Мінскі мясакамбінат»; ААТ «Мінскрамбуд»; ТАА «Дэлівэры Плюс»; РУП «Белмедпрэпараты»; УП «Мінсккамунцепласетка».

Прапануюць больш за 600 вольных працоўных месцаў.

Звязда, 16 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/328/57035
Текущая дата: 13.10.2024