Белорусский портал в Казахстане

Медыкі аказваюць дапамогу незалежна ад расы, ідэалагічных меркаванняў або веравызнання



Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргей Красны.

"Я думаю, такія заклікі (да неаказання меддапамогі.) ідуць не ад медыкаў, таму што медыкі ніколі так не паступаюць і аказваюць дапамогу заўсёды", - сказаў Сяргей Красны.

Ён акцэнтаваў увагу, што "дапамога будзе аказана любому чалавеку настолькі, наколькі гэта магчыма".

Сяргей Красны таксама падзякаваў усім медработнікам, якія цяпер працуюць у моцным напружанні. Нагрузка павялічылася, у прыватнасці, з-за пандэміі каранавіруса, да таго ж многія медыцынскія работнікі самі хварэюць, таму іх калегі працуюць з павышанай нагрузкай. "Словы "мужнасць" і "гераізм" абсалютна ўжывальныя, гэта не высокія словы, а сапраўды рэаліі сённяшняга дня", - дадаў ён.

12 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/329/56907
Текущая дата: 13.10.2024