Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў на прыкладзе Оршы, калі ў свята Вялікадня размаўляў на тэрыторыі храма з мясцовымі жыхарамі і прадстаўнікамі духавенства.
Аляксандр Лукашэнка на прыкладзе Оршы расказаў, як лічыць неабходным скарэктаваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве, каб у тым ліку забяспечыць шматлікія прадпрыемствы рабочай сілай.
«Я еду і думаю, што нам давядзецца тут будаваць пабольш жылля, каб прыцягнуць людзей. У іх не хапае людзей. Гадоў 20 таму не было куды падзець — беспрацоўе. Зараз людзі працаўладкаваны. А тут прадпрыемстваў шмат. І ў Барані, і паміж Баранню і Оршай. Усюды. І ў сельскай гаспадарцы, — зазначыў кіраўнік дзяржавы. , дзе патрэбныя працоўныя рукі».
«Трэба будаваць, як гэта правільна ў савецкія часы было: ствараем нейкае прадпрыемства самавітае, а вакол яго — жыллё. Каб людзей прыцягнуць. І нармальны заробак. Гэта такія разважанні, калі я пад’язджаў да свайго і вашага роднага месца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён з цеплынёй успомніў аб тым, што і сам у дзяцінстве часта бываў і нават жыў у Оршы. Яго маці працавала некалькі гадоў на льнокамбінаце, і недалёка ад якога быў інтэрнат.
«Потым пераехалі ў вёску. Цяжка было тут. Таму пераехалі ў вёску. І ўжо ў Александрыі я ў школу хадзіў», — падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. — Наогул, Орша для мяне такі блізкі, цёплы горад. Вельмі добры горад«.
«Потым пераехалі ў вёску. Цяжка было тут. Таму пераехалі ў вёску. І ўжо ў Александрыі я ў школу хадзіў», — падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. — Наогул, Орша для мяне такі блізкі, цёплы горад. Вельмі добры горад«.
Кіраўнік дзяржавы пахваліў мясцовых жыхароў за тое, што ўтрымліваюць у парадку свой горад. «На ўчастках у вас ідэальны парадак. Нават пазайздросціў», — адзначыў Прэзідэнт, гаворачы аб прыватным сектары, міма якога ён праязджаў у храм.
Звязда, 5 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/33/73935
Текущая дата: 17.11.2024