Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікамі ДАІ прадухілены незаконны вываз лому чорнага металу на суму ў 11,5 тысячы рублёў



Аб гэтым паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Уначы супрацоўнікамі АДАІ Дубровенскага РАУС на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ каля вёскі Засценкі былі затрыманы аўтамашыны «Рэно-Магнум» і «Сканія». За рулём велікагрузаў знаходзіліся жыхары Брэсцкай вобласці. 36-гадовы і 49-гадовыя мужчыны без суправаджальных дакументаў перавозілі 38 тон лому чорнага металу на суму ў 11,5 тысячы рублёў, 

Аўтамашыны і груз затрыманы. Праводзіцца праверка.

Сяргей Расолька
Звязда, 28 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/335/56603
Текущая дата: 13.10.2024