Белорусский портал в Казахстане

У БЧ распавялі, колькі чалавек загінулі на чыгунцы за студзень-кастрычнік



За 10 месяцаў 2020 года на Беларускай чыгунцы адбылося 80 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 7 менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Колькасць пацярпелых таксама скарацілася на 7 чалавек (з 87 да 80), сярод якіх — пяць непаўналетніх (трое загінулі).

Больш за 40% ад агульнай колькасці траўмаваных — 33 чалавекі — былі нецвярозымі ў момант здарэнняў.

Таксама за названы перыяд зафіксавана два выпадкі траўмавання токам кантактнай сеткі.

У БЧ падкрэслілі, што асноўная прычына няшчасных выпадкаў на чыгунцы — невыкананне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, інцыдэнты на чыгунцы здараюцца з-за знаходжання грамадзян у зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап’янення, размоў па мабільным тэлефоне, парушэння кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

Звязда, 17 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/335/57004
Текущая дата: 20.11.2024