Светлагорскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 29-гадовага жыхара Светлагорска.
Па дадзеных следства, 11 жніўня бягучага года абвінавачаны размясціў у рэгіянальным Telegram-канале шэраг паведамленняў. Мужчына апублікаваў у агульным чаце інструкцыі па ўдзеле ў групавых несанкцыянаваных мерапрыемствах на тэрыторыі Светлагорска, блакаванні аўтадарог, арганізацыі засад і нападу на супрацоўнікаў міліцыі.
Абвінавачаны рассылаў указанні ў той час, калі знаходзіўся на сваім працоўным месцы — у адным з гандлёвых цэнтраў Мазыра, дзе працаваў майстрам камп’ютарнай тэхнікі, удакладнілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
На падставе сабраных па справе доказаў жыхару Светлагорска прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для далейшага накіравання ў суд.
Наталля Капрыленка
Звязда, 11 лістапада 2020
Звязда, 11 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/337/56869
Текущая дата: 20.11.2024