Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 88 909 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 80 503 чалавекі



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 88 909 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 2 244 310 тэстаў на каранавірус.

80 503 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 937 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 40,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 8,2 млн заражаных, Індыя — больш за 7,5 млн, Бразілія — больш за 5,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 20 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/338/56482
Текущая дата: 13.10.2024