Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 103 295 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 982 выпадкі. Усяго праведзена 2 600 742 тэсты на каранавірус.
89 131 чалавек больш не хварэюць.
Памерлі 998 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 48,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,2 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 9,4 млн заражаных, Індыя — больш за 8,3 млн, Бразілія — больш за 5,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 5 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/339/56795
Текущая дата: 20.11.2024