Белорусский портал в Казахстане

Міліцыя просіць не паддавацца на правакацыі ў сацыяльных сетках, дзе заклікаюць да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях



Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"Сталічная міліцыя чарговы раз заклікае суайчыннікаў не паддавацца на правакацыі ў розных сацсетках і мэсэнджарах, дзе актыўна размяшчаюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а таксама паведамленні і відэаролікі, якія дыскрэдытуюць праваахоўныя органы. Звяртаем увагу на тое, што спыненне грамадскіх беспарадкаў - гэта не права, а абавязак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў ведамстве, умешвацца ў дзейнасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак пры правядзенні мерапрыемстваў, незаконна. Акрамя таго, праваахоўнікі нагадалі: за ўдзел, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (у тым ліку перакрыццё дарожнага руху) прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

6 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/339/56843
Текущая дата: 20.11.2024