Белорусский портал в Казахстане

II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» адбудзецца 8–10 студзеня 2021 года



Аб гэтым паведамілі ў дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», якая з’яўляецца сузаснавальнікам праекта.

«Арт-парад у Віцебску» разлічаны на дзяцей, падлеткаў і моладзь і яго называюць малодшым братам «Славянскага базару». Узрост канкурсантаў — ад 7 да 25 гадоў. Гэта могуць быць як сольныя выканаўцы, так і ансамблі.

Пераможцам у адной з намінацый — вакал, харэаграфія, інструментальная музыка, выяўленчае мастацтва, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва і мастацкія рамёствы —гарантаваная пуцёўка на «Славянскі базар».

Заявы прымаюцца з 21 верасня па 15 снежня. Для ўдзелу ў праекце неабходна прадаставіць інфармацыю пра сябе па электроннай пошце: ARTparad.vitebsk@gmail.сom.

Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі падачы заяўкі і ўмовамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Арт-парад у Віцебску» можна ў палажэнні.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 6 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/341/56346
Текущая дата: 14.10.2024