Пра гэта ў сваiм тэлеграм-канале паведамiў падпiсчыкам старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
— Па цяжкасцi цячэння хваробы гэта хваля нашмат горшая, — канстатуе мэр. — У бальнiцу трапляе больш пацыентаў пажылога ўзросту з цяжкiмi спадарожнымi захворваннямi. Толькi за мiнулыя суткi былi шпiталiзаваны 92 пацыенты з дыягназам «пнеўманiя».
У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальнiцы пад iнфекцыйныя шпiталi перапрафiляваны 12 аддзяленняў з 14 — напрыклад, два тыднi таму было шэсць такiх аддзяленняў.
У сваiм паведамленнi кiраўнiк горада настойлiва рэкамендуе абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, не выязджаць за межы рэгiёна. Пры наведваннi магазiнаў, аптэк, iншых месцаў агульнага карыстання ў грамадскiм транспарце абавязкова трэба выкарыстоўваць маскi i антысептыкі, захоўваць дыстанцыю. Важна абмежаваць кантакты i звесцi да мiнiмуму адхiленне ад жыццёва неабходных маршрутаў.
Аўтар: Святлана Яскевiч
Звязда, 28 кастрычніка 2020
Звязда, 28 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/342/56614
Текущая дата: 20.11.2024