Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 90 380 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 81 501 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 90 380 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 2 294 631 тэст на каранавірус.

81 501 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 945 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 41,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 8,3 млн заражаных, Індыя — больш за 7,7 млн, Бразілія — больш за 5,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 22 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/344/56537
Текущая дата: 20.11.2024