Белорусский портал в Казахстане

Памерла актрыса Галіна Талкачова



Народная артыстка Беларусі Галіна Талкачова памерла сёння ва ўзросце 86 гадоў. Такую інфармацыю пацвердзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Галіна Сямёнаўна Талкачова нарадзілася ў 1934 годзе ў Мінску. У 1957 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Яна была выканаўцай характэрных роляў, яе творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм, яркая тэатральная форма.

Звязда, 22 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/344/56544
Текущая дата: 20.11.2024