Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую і адказную ролю маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем`яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў шматдзетным маці: "Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем`ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам і іх блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту. "Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў", - дадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці
Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.
Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.
Высокая і адказная роля маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем`яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень - шматдзетным маці. Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем`ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах.
Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў.
Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/346/56421
Текущая дата: 20.11.2024