У Лёзне 10 кастрычніка пройдуць урачыстасці, прысвечаныя 77-годдзю са дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў райвыканкаме.
Пачнецца свята з аўтапрабегу «За Беларусь!» па шасці напрамках з ускладаннем вянкоў і кветак каля памятных месцаў. На цэнтральнай плошчы горада разгорнуцца асноўныя гулянні і мерапрыемствы. Тут прэзентуюць праект «Лёзненшчына смачная», пройдзе раённае свята гумару і выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Гасцей таксама запрашаюць наведаць кірмаш рамёстваў, дзе будуць працаваць выставы сувеніраў, адбудуцца майстар-класы.
На гарадскім стадыёне адкрыюць міні-футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём і вулічнымі трэнажорамі. Падчас свята на стадыёне правядуць турнір па міні-футболе і армрэслінгу. У мясцовым музеі гасцей чакае экскурсія па выставе мадэляў танкаў.
На працягу дня ў Лёзне будуць працаваць гандлёвыя пункты, атракцыёны, падворкі. Завершацца ўрачыстасці дыскатэкай.
Звязда, 10 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/347/56398
Текущая дата: 20.11.2024