Пра інцыдэнт паведамілі на сайце МУС.
6 кастрычніка апоўдні супрацоўнікі АМАП патрулявалі адну з вуліц у цэнтры горада. На вочы трапілася старая покрыўка, прыкрытая цэлафанавым пакетам, якая ляжала ў кустах.
Баец спецпадраздзялення вырашыў праверыць, што знаходзіцца пад пакетам. У цэнтры покрыўкі стаяла скрынка з-пад сантэхнікі, пераматаная скотчам мінскай будаўнічай крамы. Адкрыўшы вечка, міліцыянты ўбачылі самаробныя жалезныя шыпы.
Па факце выяўлення самаробных сталёвых вожыкаў праводзіцца праверка.
Звязда, 6 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/348/56338
Текущая дата: 20.11.2024