Аб гэтым у каментарыі газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі палітолаг Аляксей Дзермант.
Наша задача, як суверэннай краіны, - адстойваць сваё бачанне шляхоў развіцця, у тым ліку дэмакратычных і прававых інстытутаў. Таму на любыя спробы ўмяшання трэба адказваць жорстка, спыняць іх і ўказваць нашым апанентам на іх уласныя памылкі і промахі, каб не было ўражання, што толькі яны некаму могуць на нешта ўказваць.
"Палітыка сілы, націску і санкцый не проста не адышла ў мінулае - яна працвітае. І мы ўсё гэта бачым на свае вочы. Таму, на жаль, я думаю, што гэта палітыка надоўга - пакуль не з`явіцца нейкая суперсіла, якая гэты аднабаковы націск усё ж такі разбурыць і не дазволіць дыктаваць аднаму з палюсоў сучаснага свету (канкрэтна - Захаду) тое, як разумець правільнасць правядзення ўнутранай палітыкі, дэмакратыі, правоў чалавека і г.д. На жаль, мы бачым, што Захад не хоча адмаўляцца ад сваёй манаполіі дыктаваць і навязваць астатнім сваё бачанне. Таму, думаю, пакуль у нас наперадзе этап процістаяння, дай бог, каб не вельмі гарачага, бо гэта ўсё можа мець самыя непрадказальныя наступствы. Лепш няхай усё абмяжоўваецца дыпламатычнымі нотамі, хоць мы ўсё роўна бачым, што яны становяцца ўсе больш рэзкімі і вострымі", - лічыць эксперт.
Разважаючы на тэму абвастрэння сітуацыі ў Нагорным Карабаху, Аляксей Дзермант адзначае, што каўказскі вузел вельмі складаны. "Любая каляровая рэвалюцыя, у тым ліку тое, што здарылася ў Арменіі, змена ўлады неканстытуцыйным чынам у прынцыпе аслабляюць дзяржаву. І гэтым карыстаюцца самыя розныя сілы. Я не шукаў бы ў карабахскім канфлікце вінаватых або невінаватых - бакі трэба прымірыць. Але ў той жа час у сітуацыі знешняга націску сумежных краін любы момант аслаблення дзяржавы неадкладна выкарыстоўваецца, што мы сёння і назіраем. Вірусы распаду, расколу і раздрабнення грамадства ёсць у кожнай дзяржаве, і наша не выключэнне. На мой погляд, мы іх усё ж адбілі, і гэта сведчыць аб устойлівасці нашай дзяржавы. Але гэта не азначае, што мы зжылі ўсе прычыны-вірусы. А таму існаваць у аслабленым стане ў сучасным свеце нельга. І пагрозы, на жаль, нікуды не знікнуць", - прагназуе палітолаг.
6 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
6 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/348/56340
Текущая дата: 20.11.2024