Белорусский портал в Казахстане

На тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. паломнікаў-хасідаў



Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Па наяўнай у Дзяржпагранкамітэце інфармацыі, на тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. яўрэяў-хасідаў, якія планавалі трапіць у сумежную дзяржаву ў сувязі са святкаваннем 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары. 

«Кабінетам міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі да 29 верасня ўведзены абмежаванні на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Пагранічная служба сумежнай дзяржавы адмаўляе ва ўездзе замежнікам, у тым ліку асобам названай катэгорыі як у складзе арганізаваных груп, так і паасобку», — распавялі ў ДПК.

У ведамстве дадалі, што з беларускага боку перасячэнне мяжы на выезд з краіны не абмежавана.

Звязда, 14 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/349/56013
Текущая дата: 14.10.2024