Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі.
«Міністэрства інфармацыі лічыць, што меры, якія прымаюцца сёння па ўдасканаленні дзейнасці замежных СМІ ў Беларусі, сапраўды наспелі даволі даўно, яны адпавядаюць інтарэсам нашай краіны, несумненна павысяць эфектыўнасць інфармавання замежнай грамадскасці аб жыцці Беларусі і спросцяць умовы акрэдытацыі прадстаўнікоў замежнай прэсы для работы на беларускім медыяполі», — адзначыў Ігар Луцкі.
Міністр падкрэсліў: «Са свайго боку Мінінфарм вітае і падтрымлівае любыя дзеянні, накіраваныя на ўмацаванне інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі, яе бяспекі ў інфармацыйнай сферы ў цэлым».
Звязда, 2 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/349/56313
Текущая дата: 20.11.2024