Аб новай платнай паслузе, якая пачне выконвацца з 1 кастрычніка, паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
На яго сайце анансуецца запуск новага метада лабараторнага экспрэс-тэставання на COVID-19 (імунахраматаграфічны аналіз) на платнай аснове ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пры дапамозе гэтага аналізу вызначаюць антыген каранавіруснай інфекцыі (SARS-CoV-2), гэтак жа, як і пры даследаванні метадам ПЦР.
Галоўнай перавагай тэсту з’яўляецца хуткасць выяўлення інфекцыі, пераконваюць спецыялісты. Для атрымання выніку дастаткова 15-20 хвілін. Аднак жа трэба мець на ўвазе, плануючы палёт і экспрэс-тэст перад ім, што даследаванне на COVID-19 праводзіцца на пусты страўнік ці не раней, чым праз паўтары гадзіны пасля прыёму ежы, курэння.
Дарэчы, у якасці матэрыялу для даследавання будзе выкарыстоўвацца мазок з насаглоткі.
Колькі каштуе паслуга? Грамадзянам Беларусі — 46,09 рублёў, замежнікам — 50,10 рублёў.
Звязда, 26 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/351/56245
Текущая дата: 20.11.2024