Белорусский портал в Казахстане

Малебен за Беларусь пройдзе ва ўсіх храмах і кляштарах БПЦ



Малебен за Беларусь будзе здзейснены ў 17.00 ва ўсіх храмах і кляштарах Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.

Малебен з Акафістам Спачыну Найсвяцейшай Багародзіцы і малітвай за беларускі народ пройдзе па благаславенні епіскапа Веніяміна, абранага мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

«У гэтыя няпростыя дні збянтэжанасці розумаў і народнага супрацьстаяння ўсе мы асабліва маем патрэбу ў заступніцтве Прачыстай Дзевы. Усе мы поўныя спадзявання хутчэйшага заспакаення смуты сярод народа нашага, зацвярджэння блаславёнага міру і спакою», — гаворыцца ў цыркулярным лісце за подпісам мітрапаліта.

Прамую трансляцыю на YouTube будуць весці з набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Мітрапаліт узначаліць набажэнства.

Звязда, 30 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/354/55788
Текущая дата: 14.10.2024