Белорусский портал в Казахстане

Энергетыкі за суткі аднавілі электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў



Энергетыкі за суткі аднавілі электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе ДВА «Белэнерга».

«За мінулыя суткі сіламі аператыўных і рамонтных брыгад энергазабеспячальных арганізацый ДВА „Белэнерга“ адноўлена электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў (у асноўным гэта малыя населеныя пункты да 50 жыхароў)», — адзначылі ў прэс-службе.

Найбольшая колькасць пашкоджанняў у размерсетках фіксавалася ў Віцебскай вобласці.

Звязда, 18 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/354/56081
Текущая дата: 20.11.2024