Белорусский портал в Казахстане

Прэзідыум Савета Рэспублікі правёў выязное пасяджэнне ў Смілавічах



Прэзідыум Савета Рэспублікі 15-га верасня ў час выязнога пасяджэння ў Смілавічах абмеркаваў ўдасканаленне дзейнасці органаў мясцовага самакіравання.

У Смілавічах сенатары наведалі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна, Смілавіцкі сельскі Савет дэпутатаў, дзе азнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём населенага пункта, а таксама музей Станіслава Манюшкі. Тут і прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума верхняй палаты парламента. У ім таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва абласных, раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Па словах старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, падобныя мерапрыемствы цяпер будуць праводзіцца двойчы на месяц у розных рэгіёнах краіны, каб бачыць, чым жывуць сёння людзі на месцах і дзе ёсць праблемы, якія неабходна ўрэгуляваць. У Смілавічах сенатары абмеркавалі з прадстаўнікамі мясцовай улады працу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці, пытанні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіццё інфраструктуры ў невялікіх населеных пунктах.

«Нам важна было вызначыць праблемныя пытанні, якія ёсць у працы мясцовых саветаў дэпутатаў, у прыватнасці, першаснага звяна, — сказала Наталля Качанава. — Такія выязныя прэзідыумы дазваляюць нам актуалізаваць тыя пытанні, якія сёння ёсць на месцах, і дапамагчы ў іх вырашэнні, магчыма , на заканадаўчым узроўні».

Звязда, 15 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/355/56026
Текущая дата: 20.11.2024