Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».
Згодна з інфармацыяй Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літоўскай Рэспублікі, з 15 верасня кожны чалавек, перад паездкай у Літву, павінен самастойна запоўніць электронную анкету Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы і атрымаць QR-код.
Спасылка для запаўнення электроннай анкеты:
У выпадку немагчымасці атрымання QR-кода па аб’ектыўных прычынах дапускаецца запаўненне анкеты ў папяровым выглядзе. Для гэтага пасажырам неабходна запоўніць анкету перад рэйсам і здаць яе кіроўцу пры пасадцы ў аўтобус.
Пры пасадцы ў аўтобус будзе праведзена праверка наяўнасці ў пасажыраў QR-кода альбо запоўненай анкеты ў папяровым выглядзе.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/355/56053
Текущая дата: 20.11.2024