Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: беражыце Беларусь, таму што яна ўжо не нам належыць, а нашым дзецям і ўнукам



Прэзідэнт Беларусі заклікае берагчы Беларусь, якая належыць і будучым пакаленням. Аб гэтым ён заявіў сёння на мітынгу ў Мінску.

Прэзідэнт нагадаў, што яшчэ раней гаварыў: выбары будуць цікавымі, а пасля выбараў будзе яшчэ цікавей. "Як у ваду глядзеў. Беражыце Беларусь, таму што яна ўжо не нам належыць, а нашым дзецям і ўнукам. Мы хоць неяк пражылі свой шлях да сённяшняга дня, а ім што пакінем? Час вельмі сур`ёзны, таму я вас сюды паклікаў, каб вы абаранілі краіну, падтрымалі сёння людзей, якія ідуць у бой за вас, за вашу будучыню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз выказаў удзячнасць прысутным, што прыехалі на мітынг. "Вы паказалі, што вы гаспадары - з Брагіна, Ваўкавыска, Магілёва і Віцебска - гэтай краіны і гэтай сталіцы. Яны (праціўнікі дзеючай улады.) доўга будуць памятаць, што мы сабраліся тут. Вялікі вам дзякуй!" - дадаў Прэзідэнт.

Асобныя словы ўдзячнасці за падтрымку Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ваеннаслужачым і ветэранам, працаўнікам вёскі і рабочым заводаў, заклікаўшы апошніх нікому не аддаваць свае прадпрыемствы, паколькі потым іх будзе ўжо не вярнуць.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/361/55366
Текущая дата: 14.10.2024