Белорусский портал в Казахстане

"Акунёмся ў гэта балота, не вылезем ніколі" - Аляксандр Лукашэнка аб закліках да новых выбараў



Прэзідэнт Беларусі 16 жніўня на мітынгу ў Мінску выказаўся аб закліках правесці ў краіне новыя прэзідэнцкія выбары.

"Аб актуальным: я стаю, як перад Богам, - выбары адбыліся. Не можа быць больш за 80 працэнтаў фальсіфікацыі, не можа быць! Нам прапануюць новыя выбары. Я толькі што сказаў: акунёмся ў гэта балота - не вылезем ніколі. Нас хочуць гэтым знішчыць, нас хочуць аслабіць. Хто будзе праводзіць гэтыя выбары? Хто пойдзе на гэтыя выбары? Бандыты і уркі!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Пойдзем на выбары, а працаваць хто будзе? Пойдзем на выбары - загінем, і гэтага хочуць там, за мяжой", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяпер крытыкуюць за тое, што праваахоўнікі праявілі ці то жорсткасць, ці то лютасць на вуліцах. "Дык хто, вы яе спарадзілі, гэту жорсткасць? Я яе спарадзіў, улада? Яна нам не патрэбна была! Трэба было спыніць іх! Калі б не спынілі, вас бы тут не было. Вы гарбаціліся б перад імі, а яны б дзялілі і рвалі краіну. Пойдзем на выбары - перавернем краіну!" - усклікнуў Прэзідэнт.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/361/55368
Текущая дата: 14.10.2024