Белорусский портал в Казахстане

Вулічныя беспарадкі неабходна спыніць



Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Завалей.

"За апошнія тры дні ў хуткую дапамогу па ўсёй краіне ўжо звярнуліся больш за 300 чалавек. Камунальныя службы прыкладаюць усе намаганні, каб прывесці вуліцы ў парадак пасля незаконных акцый, бо цэнтральным вуліцам Мінска і іншых гарадоў прычыняецца немалы ўрон - падпальваюцца кіёскі і прыпынкі, размалёўваюцца ўчасткі дарог і гістарычных будынкаў. Усё гэта вядзе і да фінансавых страт", - сказаў Ігар Завалей.

"Вулічныя беспарадкі неабходна спыніць, бо за кожнае незаконнае дзеянне будзе пакаранне. Каб данесці сваё меркаванне мірным шляхам, можна звярнуцца ў грамадскія арганізацыі, прыйсці на прыём грамадзян, напісаць у анлайн-прыёмную", - дадаў ён.

14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/362/55314
Текущая дата: 14.10.2024