Белорусский портал в Казахстане

Аб`яўлены конкурс на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства



Стартаваў адкрыты конкурс журналістаў і блогераў на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

На конкурс прымаюцца інфармацыйныя матэрыялы, публікацыі, радыё- і тэлерэпартажы, пасты, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы або блогу ў 2019-2020 гадах. Тэматыка — падрыхтоўка да правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Бялынічы, папулярызацыя беларускага пісьменства і літаратуры.

Работы будуць разглядацца журы ў трох намінацыях: «Лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ», «Лепшы рэпартаж у электронных СМІ», «Лепшы блогер». За першае месца ў кожнай катэгорыі пераможцам уручаць дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 5 БВ, за другое і трэцяе — дыпломы і спецыяльныя падарункі.

Узнагароджанне адбудзецца ў Бялынічах на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.

Матэрыялы і заяўкі на ўдзел накіроўваюцца да 1 верасня на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай «На конкурс». Размешчаныя ў сацыяльных сетках пасты павінны абавязкова адзначацца з дапамогай хэштэг «# Дзень_беларускага_пісьменства2020».

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю».

Звязда, 22 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/366/55573
Текущая дата: 20.11.2024