Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрыецца выстава Уладзіміра Гладкова, прысвечаная Сярэдняй Азіі



Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Гладкова «Далёкае і блізкае» адбудзецца ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі 3 жніўня, паведамілі арганізатары.

Экспазіцыя ўключае 46 твораў жывапісу і графікі: тэматычныя кампазіцыі, бытавыя замалёўкі, партрэты і пейзажы. Усе працы адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі народаў Сярэдняй Азіі - рэгіёну, дзе нарадзіўся Уладзімір Гладкоў.

«У серыі гарадскіх пейзажаў паказаная манументальная прыгажосць архітэктурных помнікаў Самарканда, Бухары, Хівы і іншых гарадоў. Нацыянальныя касцюмы і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна разгледзець у работах, прысвечаных знакамітым азіяцкім кірмашам. Пейзажы гор, пустыняў і рэк дапаўняюць прыгажосць і унікальнасць Сярэдняй Азіі», - распавялі ў галерэі.

Звязда, 1 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/371/54989
Текущая дата: 14.10.2024