Белорусский портал в Казахстане

Следчы камітэт заклікаў грамадзян не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў



Следчы камітэт звярнуўся да грамадзян і заклікаў не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ведамства.

"Следчы камітэт чарговы раз звяртаецца да грамадзян. Не паддавайцеся на правакацыі арганізатараў беспарадкаў, задумайцеся аб наступствах вашых дзеянняў, будзьце разумнымі", - гаворыцца ў паведамленні.

У СК нагадалі, што за такія проціпраўныя дзеянні абавязкова наступіць крымінальная адказнасць.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/373/55707
Текущая дата: 19.11.2024