Аналітычны цэнтр Ecoom абнародаваў вынікі тэлефоннага апытання.
Даследаванне праводзілася 9 жніўня метадам тэлефоннага апытання. Рэспубліканская выбарка складае 2817 рэспандэнтаў, статыстычная хібнасць не перавышае 2,5-4 працэнты.
Электаральныя перавагі грамадзян размеркаваліся наступным чынам: Аляксандр Лукашэнка - 78,9 працэнта, Святлана Ціханоўская - 7,1 працэнта, Ганна Канапацкая - 2,1 працэнта, Сяргей Чэрачэнь - 0,8 працэнта, Андрэй Дзмітрыеў - 0,9 працэнта, супраць усіх - 10,2 працэнта.
Аналіз вынікаў праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па заказе ЗАТ "Другі нацыянальны канал" сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян сведчыць пра высокую цікавасць насельніцтва да выбарчай кампаніі.
9 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
9 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/374/55897
Текущая дата: 19.11.2024