Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.
Інфармацыя пра аўтамабіль, якім кіраваў меркавана нецвярозы вадзіцель, паступіла супрацоўнікам міліцыі ад жыхароў вёскі Дворышча Расонскага раёна.
Аўто было знойдзена супрацоўнікамі міліцыі на аўтадарозе паблізу вёскі Байдзіна. Кіроўца і двое пасажыраў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап`янення, што пазней пацвердзіў медыцынскі агляд: утрыманне алкаголю ў парах выдыханага паветра склала больш за 2 праміле ў кожнага.
Каб пазбегнуць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненае правапарушэнне, адзін з пасажыраў прапанаваў супрацоўніку ДАІ грошы. Нягледзячы на папярэджанні аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару, ён настойліва прапаноўваў 100 рублёў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага мужчыну, на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчымі будзе дадзена прававая ацэнка.
Звязда, 5 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/376/55116
Текущая дата: 19.11.2024