Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала 155 міжнародных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах. Такія дадзеныя па стане на 31 ліпеня апублікаваныя на сайце Цэнтрвыбаркама.
Сярод зарэгістраваных назіральнікаў 133 чалавекі прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў, уключаючы 34 прадстаўніка Міжпарламенцкай асамблеі СНД, і 22 назіральніка з`яўляюцца прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса.
Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, датэрміновае галасаванне адбудзецца з 4 па 8 жніўня.
Звязда, 31 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/379/54948
Текущая дата: 19.11.2024